6+
Дата показа: c 28.04.2024
Длительность: 50 мин.
Возрастное ограничение: 6+

Ніколі ў казцы час не стаіць на месцы -- так праз сто гадоў Вялікі дуб з казкі пра драўлянага чалавечка Пінок’ё апынуўся амаль у цэнтры горада. А ў цэнтры горада -- свае правілы: не смеціць (жалудамі і лісцем), не шумець (галінамі -- нават калі вецер), не замінаць (напрыклад, ажыўленаму руху).

За сто гадоў на гісторыю пра драўлянага чалавечка Пінок’ё і ягонага бацьку Джэпета гараджане зусім забыліся. Затое Кот і Ліса па-махлярску пераканалі іх у тым, што горад -- толькі для людзей, таму трэба спілаваць Вялікі дуб, каб на ягоным месцы нешта пабудаваць – пажадана вялікі шматпавярховы забаўляльны цэнтр пад назвай "Краіна забаў".

Гэткія навіны вельмі непакояць і нават палохаюць Фею, гаспадыню казкі. Ёй на дапамогу спяшаецца сябра, знакаміты каралеўскі казачнік Малы Шэльма – ён самы Хітрун, Круцель і Гарэза (магчыма, вы з ім пазнаёміліся на спектаклі нашага тэатра "Кот у ботах"). Ён разумны, вясёлы, нічога не баіцца! І таму абавязкова што-небудзь прыдумае…

 

Пераклад i сцэнiчная рэдакцыя:Жана Лашкевіч

Рэжысёр-пастаноўшчык:Вiталь Баркоўскi

Мастак-пастаноўшчык:Дар'я Волкава

Балетмайстар:Анастасія Астапенка

Музычнае афармленне:Павел Захаранка

 

Катэгорыя гледачоў: 6+

Спектакль на беларускай мове

Працягласць - 55 хвілін

Полное описание

Места проведения

Даты показа