Аўтар: Мікалай Матукоўскі
Жанр: сатырычная камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямен Давыдзенка
Прэм’ера: 16 студзеня 2019г.
Працягласць: 2г. 20хв. з антрактам
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?
Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!
Ролі выконваюць:
Міністр узгадненняў – Андрэй Дабравольскі
Мурашка – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Першы намеснік Міністра – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Другі намеснік Міністра – Уладзіслаў Віленчыц
Нюра – Наталля Халадовіч, Юлія Гружэўская
Залівака– Максім Паніматчанка
Бабуля – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель