6+

Спектакль "Кот у ботах"

Дата показа: c 22.01.2022 по 22.01.2022
Длительность: 60 мин.
Возрастное ограничение: 6+

Малы хітраван – новы дварцовы казачнік, які ладзіць не толькі з каралём, але і з дзецьмі. Малы хітраван распавядае ім пра Ката ў ботах, знаёміць з Казачным каралеўствам, Каралём і Прынцэсай і запрашае паўдзельнічаць у самой казцы – адказаць на пытанні, падтрымаць персанажаў і нават сыграць некалькі роляў!

 

Між іншым Кароль, як добры бацька, заклапочаны тым, што яго любімая дачка не вельмі падобная на сапраўдную прынцэсу – не ўмее капрызіць, аддаваць загады і траціць прытомнасць. Ён вырашае выдаць Прынцэсу замуж – ды хай муж займаецца яе адукацыяй!

 

Тым часам Прынцэса і Жак, гаспадар ката, не толькі знаёмяцца, але і ўлюбляюцца не на жарт, а Кот у ботах прыдумляе, як дапамагчы свайму беднаму гаспадару ажаніцца на Прынцэсе. Але ў Казачным каралеўстве з’яўляецца Маркіз Люда дэ Ед – настойлівы і вельмі хітры прэтэндэнт на руку і сэрца Прынцэсы. З дапамогай жаніцьбы Маркіз разлічвае на прызнанне свайго незвычайнага таленту, які да пары да часу трымае ў сакрэце…

Прэм’ера адбылася 1 чэрвеня 2017 года.

 

Аўтар:Шарль Пэро

Мастак-пастаноўшчык:Ларыса Рулёва

Кампазітар:Павел ЗАХАРАНКА

Балетмайстар:Анастасія Астапенка

Рэжысёр-пастаноўшчык:Уладзімір Савіцкі

 

Катэгорыя гледачоў: 6+

Спектакль на рускай мове

Працягласць: 1 гадзін

Полное описание