18+

Паляванне на сябе

Купить билет
Дата показа: c 27.04.2024 по 14.06.2024
Длительность: 165 мин.
Возрастное ограничение: 18+

Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі ​​квэст-пакой уласнага жыцця.
Стас Жыркоў аб спектаклі:
«Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць, як вельмі бытавую, але на самой справе ў п'есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікава паглядзець на гэтага аўтара зараз, бо час дае розныя магчымасці для працы на сцэне.
Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча...
Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста «Паляваннем на сябе», а «Дзікім паляваннем на сябе!!!»

УВАГА! У спектаклі ўжываецца ненарматыўная лексіка.

Полное описание

Места проведения

Даты показа

27.04.2024
03.05.2024
14.06.2024