„Лепш быць маладой удавой, чым пасталелай дзевай, не кажучы пра тое, што ты, пасля смерці яго, – княгіня, вольная, багатая!” – сцвярджала гераіня Ф.М. Дастаеўскага ў 1859 годзе. „Нават калі жаніх – стары, звар'яцелы, аднак надзвычай багаты...”
Што змянілася з той пары? Ці атрымалася нам пераадолець прагу нажывы? Як мары могуць стаць не толькі выратаваннем, але і тупіком?
Спектакль „Дзядзечкаў сон” – гэта калейдаскоп характараў, інтрыг і козней правінцыйнага гарадка Мардасава. Тут з новай сілай гучаць вечныя тэмы, апісаныя класікам рускай літаратуры, пададзеныя з камізмам, іроніяй і абсурднасцю. У чым мы запрашаем пераканацца і вас, нашы шаноўныя гледачы.
Трагікамедыя „Дзядзечкаў сон” на сцэне Купалаўскага! Рэжысёр – Дзмітрый Акімаў (Расійская Федэрацыя). Чакаем вас!