16+

"Дзядзечкаў сон"

Дата показа: c 26.01.2024
Длительность: 90 мин.
Возрастное ограничение: 16+

Фёдар Дастаеўскі. 16+

Трагіфарс

паводле аднайменнай аповесці

Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?

Творы Дастаеўскага будуць актуальныя заўсёды. Рэжысёр спектакля Ніна Обухава ўпэўненая, што немагчыма дасягнуць сапраўднага шчасця, калі першапачаткова ўнутры цябе шчасце не жыве. Пад уплывам знешняга свету чалавек губляе сваю ўнутраную сутнасць, не заўважае, што поспех, багацце, улада, пошук забаў і славы – гэта толькі сон. Замест дабрыні, шчырасці, любові ўсё мацней праяўляюцца гонар, самалюбства, зайздрасць, крывадушнасць, хлусня. І ў гэтым сне, у лабірынце ілюзій блукае сутнасць чалавека, гіне, знікае... Каб захаваць чысціню душы – трэба ўважліва паглядзець унутр сябе, прызнаць недахопы і ў выніку абараніць права быць сабой, вярнуцца да сябе сапраўднага.

Тэатральныя творцы Коласаўскага тэатра, разам з Дастаеўскім, закахана і адначасова бязлітасна – з гумарам, іроніяй і нават сарказмам – даследуюць у трагіфарсе «Дзядзечкаў сон» сутнасць чалавека, яго жарсці і апантанасці, яго змаганне са знешнім сном.

Інсцэніроўка і пастаноўка Ніны ОБУХАВАЙ.

Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.

Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.

Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.

Ідэя праекту і пераклад інсцэніроўкі на беларускую мову Тадэвуша КОКШТЫСА, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.

Памочнік рэжысёра Алена МУРАЎЁВА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

КНЯЗЬ - Тадэвуш КОКШТЫС, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР / Юрась ЦВІРКА

МАР'Я АЛЯКСАНДРАЎНА МАСКАЛЁВА - Наталля АЛАДКА / Алена ШАРЭПЧАНКА

ЗІНАІДА АФАНАСЬЕЎНА - Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК / Паліна КРАШЭЎСКАЯ / Дар’я ФАНЦУЗАВА

ПАВЕЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ МАЗГЛЯКОЎ - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ

АФАНАСІЙ МАЦВЕЕВІЧ - Арцём БЛАХІН / Раман ВОЛАТ

ФЕЛІСАТА МІХАЙЛАЎНА - Ульяна АЦЯСАВА / Ксенія КАМІНСКАЯ

НАТАЛЛЯ ДЗМІТРЫЕЎНА - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ / Таццяна РОГАТ

ГАННА МІКАЛАЕЎНА - Святлана СУХАДОЛАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 10 хвілін.

Полное описание